Па даных Нацыянальнай сістэмы маніторынгу, у 2015-м годзе ў Брэсцкай вобласці захавалася стабільная экалагічная сітуацыя. Сёння аб гэтым, а таксама задачах на бягучы год гаварылі на выніковай калегіі камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Удзел у рабоце калегіі прыняла і першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў Беларусі Ія Малкіна.