Напярэдадні 8 сакавіка ўшанавалі лепшых жывёлаводаў ()
150 работнікаў аграпрамысловага комплексу — даяркі, заатэхнікі, ветурачы атрымалі каштоўныя падарункі, а 42 лепшыя прадстаўніцы жывёлагадоўчай галіны былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі Віцебскага аблвыканкама, міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскага і абласнога камітэтаў прафсаюза работнікаў АПК. Па выніках работы мінулага года тэмпы росту валавой сельскагаспадарчай прадукцыі склалі 105%. У 45 гаспадарках вобласці сярэдні надой склаў больш за 5 тысяч кілаграмаў малака на карову, а ў гаспадарцы «Ларынаўка» Аршанскага раёна атрымалі больш за 10 тысяч кілаграмаў – адзін з лепшых паказчыкаў па краіне. Як заўважыў кіраўнік вобласці Мікалай Шарснёў, усё гэта дае падставы лічыць, што ў жывёлагадоўчай галіне Віцебскай вобласці наступіў пералом, намецілася станоўчая дынаміка развіцця.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018