Сухій: захаваем Беларусь для беларусаў і ўсяго свету — такая мая эка-ідэя

Пра тое, як нам захаваць экалагічную раўнавагу паміж чалавекам і прыродай і ці мае значэнне для эколагаў пытанне нацыянальнай ідэнтыфікацыі, мы разважаем у праграме “Ідэя Х” з эколагам Ірынай Сухій. Праграма гэта была запісаная ў канцы 2020 года, але каб выдаць яе менавіта 15 ліпеня, ёсць дзве нагоды. Першая — 16 ліпеня Ірына Сухій, якую сябры з павагай называюць “бабуляй беларускай экалогіі”, святкуе свой дзень народзінаў. Другая — на жаль, у Ірыны сур’ёзныя праблемы са здароўем і ёй тэрмінова неабходная аперацыя па замене каленнага сустава на пратэз. Для гэтага неабходныя грошы, і сябры Ірыны распачалі збор сродкаў на аперацыю.
Back to Top