Неверагодныя: гісторыя дзіцячага лекара-фолк-музыкі, які выходзіць на пратэсты

Віктар Лагацкі — лекар-перфузіолаг РНПЦ дзіцячай хірургіі і фолк-музыка, які грае на беларускай дудзе. “Выходзіў на акцыі з медыкамі ад пачатку пратэстаў, паколькі гэта было першым магчымым рашэннем з боку медычнай супольнасці асудзіць гвалт, накіраваны ў бок пратэстоўцаў, падтрымаць затрыманых і растлумачыць адкрыта сваю пазіцыю наконт таго, што адбываецца“, — распавядае пра сябе хлопец. Як пратэставалі медыкі? Чаму не баяліся ці баяліся быць звольненымі? Што адбываецца ў прафесійнай супольнасці апошнім часам?
Back to Top