Сталовічы - Два маляўнічых храма

Поўная версія матэрыялу: Сталовічы - гэта вёска Баранавіцкага раёна, Брэсцкай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Сталовічы з’яўляецца царква Святога Аляксандра Неўскага, першапачаткова пабудаваная ў 1746 годзе як касцёл Святога Яна Хрысціцеля. Дадзены храм пабудаваны на месцы каменнай каталіцкай капліцы 1639 года пабудовы. Гэтая капліца ўключана ў інтэр’ер сучаснага храма ў якасці прэсбітэрыя. Маецца ў вёсцы Сталовічы і іншая славутасць, а менавіта касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса, пабудаваны ў 1911 годзе. Дадзены храм, выкананы з чырвонай цэглы і на сённяшні дзень таксама выдатна адноўлены...
Back to Top