Традыцыйныя музычныя інструменты – віртуальная энцыклапедыя беларускіх музычных інструментаў.
Belarusian Folk Musical Instruments – Dudka (Pipe)
ДУДКА
Флейтавы аэрафон з некалькімі ігравымі адтулінамі. Дудка распаўсюджана ў Еўропе з часоў каменнага веку. На тэрыторыі Беларусі дудкі вядомы з першай паловы II тысячагоддзя да н.э.
Дудкі вырабляюць з хвоі, клёну, крушыны, арэшніку і шмат інш.
Пастухі звычайна „выкручвалі” стрыжань са зрэзанага кавалка дрэва, „выгладзіўшы” яго нажом, устаўлялі ў „галоўку” корак, прапальвалі адтуліны. Рабілі гэта распаленым дротам, які называўся суга́к або жыга́ла.
Ду́дачнік – музыка, які грае на дудцы. Таксама яго называлі і “дударом“, хаця цяпер у літаратурнай мове гэтак завецца музыка, які грае на дудзе.
Беларусы выконвалі на дудках абрадавую і пазаабрадавую музыку.
Дудка гучала сольна альбо ў таварыстве скрыпкі і бубна. Дудка часта суправаджала гуртавыя спевы, напрыклад на бяседах, хрэсьбінах, вяселлях, гулянках, калі вадзілі карагоды, на танцах.
У Беларусі бытавалі парныя дудкі (парнёўкі, двойні), якія складаюцца з дзвюх дудак; дудка-паршнёўка, у якой вышыня гуку залежыць ад становішча шпунта; мультанкі - аналаг флейты Пана.
Дудка ў беларускай культуры выступае часта як сімвал паэтычнай душы народа.
❤ ПАДТРЫМАЦЬ НАШЫ ПРАЕКТЫ / Supporting “Tradycyja“
Кансультант: Сяргей Лісіца
Апрацоўка інфармацыі паводле крыніц (акрамя назваў дэталяў інструментаў): Наста Някрасава
Саўндтрэк: Sneguole
Музыка, эксперт, майстар дудак: Аляксей Яскевіч
📍Далучайцеся да “Традыцыі” / Subscribe
Наш сайт:
Telegram:
Instagram:
Facebook:
Vkontakte: