АМЛЕТ з грыбамі ад КАРАЛЕВЫ Марысенькі. Гатуем з “Будзьма!“

Смачны і сытны сняданак, які вельмі любіла каралева Марысенька, жонка караля Яна ІІІ Сабескага. Гатуецца хутка і надае энергіі на ўвесь дзень. Радзіма амлетаў — Францыя. Каралева Марысенька была францужанкай. Таму яна вельмі любіла лёгкія далікатныя стравы, у прыватнасці амлеты, з розным начыненнем: салодкім, мясным, садавіной ці гароднінай. Асабліва любіла амлет з ляснымі грыбамі. 📌Гатуем на 1-2 порцыі: 3 яйкі курыныя грыбы лясныя 70 г 1-2 бульбіны вараная 0,5 ст малака сыр 50 г пучок зялёнай цыбулі соль і перац па смаку Музыка: Стары Ольса [club24886266|@stary_olsa] #ГатуемзБудзьма #амлет #сняданак Рэцэпт, тэкставая версія: 👉Гатуем з “Будзьма!“
Back to Top