Уладзімір Караткевіч. Дзікае паляванне вяртаецца! #Лабірынты

Як прымусіць беларуса палюбіць сваё і вярнуць да сябе самапавагу? Адчуць нацыянальную годнасць? Што чакае Караткевіча – перамога ці расчараванне? І каго ў Савецкай Беларусі пераследавалі містычныя вершнікі караля Стаха? Пра ўсё гэта – у нашай новай серыі «Лабірынтаў»: «Дзікае паляванне вяртаецца!». Стваральнік айчыннага беларускага гістарычнага дэтэктыву, рамантык і містык Уладзімір Караткевіч умеў прышчапляць суайчыннікам ген беларускасці. «Самая папулярная і рэзанансная рэч, напісаная Караткевічам, – гэта аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха». Яна напісаная ім яшчэ ў маладосці, калі ён вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. Гэта 1950–55 гады. Надрукаваная яна была пазней, у 1964 годзе ў часопісе «Маладосць». Што да папулярнасці Караткевіча, я выпісваў часопіс «Маладосць», прыходжу яго забіраць са скрыні, а скрыня ўзламаная, часопісу няма. Гэты часопіс на маіх вачах да сцёртасці зачытваўся», – узгадвае паэт Уладзімір Някляеў. Малады эстэт-рэжысёр, які марыць здымаць, як Таркоўскі, але нічога не ведае пра сваю к
Back to Top