Паэтычны марафон «Роднай мове прысвячаю я радкі…», 2019 год
Відэа снята ў тэхніцы “Паэтычныя бусы“ з удзелам чытачоў дзіцячай бібліятэкі-філяла №9 у 2019 годзе.
Уладзімір Дубоўка
Родная мова, цудоўная мова!..
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
вечным агнём зіхаціць - не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
чую ў табе і раскат навальніцы,
чую павевы зялёнага бору,
водгулле працы у родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застаецца,
вечнае так, як народнае сэрца.
1966
1 view
1861
539
3 years ago 00:00:37 5
Максім Багдановіч Чытае Чарняўскі Вячаслаў
3 years ago 00:01:36 6
Максім Багдановіч. Чытае Валчкова Таццяна
3 years ago 00:10:55 2
Гучы беларускае слова!
4 years ago 00:01:19 1
Паэтычны марафон «Роднай мове прысвячаю я радкі…», 2019 год