Пералётная піцца. Пачатак новага сезону. Вячка Красулін і бар “Пагоня“.

Прыйшоў час ачуняць, я схапіў камеру і пайшоў у пошуках прыгод па Вільне, каб паспрабаваць зрабіць Пералётную піццу зноў Вялікай. Спачатку я нават і не ўяўляў чым гэта ўсё скончыцца, таму проста папёрся ў бар «Пагоню» дзе рэгулярна праводзяцца цікавыя імпрэзы. Вось, напрыклад, 14 красавіка там будзе выступаць Кетэван а гэта вельмі крута. Там ужо выступалі «Чырвоная Зелень» і «Дліна Волны», ды і я першы свой публічны выступ ладкаваў менавіта тут. А ўжо ля бара я сустрэў Вячку Красуліна, які распавёў троху аб новым праекце, у якім ён прымае ўдзел. Ну і як пасля гэтага не распачаць новы сезон Піццы? Тым больш, што нам больш за ўсё зараз патрэбны пазітыў. Мы пераможам.
Back to Top