Край.BY. Гервяты - Дзе нараджаюцца нацыянальныя героі?

Віншуем, спадарства, мы перажылі канец свету недарэмна — праект Kрай.by яшчэ не паказаў і паловы непаўторных мясцінаў нашае Радзімы! Сёння каманда праекту выпраўляецца на мяжу Беларусі і сягае cамага краю ўяўленняў пра фантастычныя магчымасці айчыннага дойлідства. Мы едзем у месца, дзе быў народжаны адзін з нямногіх беларусаў, чыім iмем называюць горныя хрыбты і ўнікальныя віды раслінаў. Знайсці гэтае месца самому часам не так і проста, бо нават сучасныя навігатары часцяком даюць збой пры ягоным пошуку.
Back to Top