Першыя камбайнеры-тысячнікі з’явіліся на жніве ў Віцебскай вобласці ()
Першых у Віцебскай вобласці камбайнераў-тысячнікаў ушанавалі ў Лепельскім раёне ў сельскагаспадарчым вытворчым філіяле віцебскага мясакамбіната «Заазер’е». Больш за 1 тысячу тон збожжа намалаціў экіпаж у складзе камбайнера Леаніда Парамонава і яго памочніка Дзмітрыя Скрыпенёва.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017