Праверка бяспекі ()
Пасля трагедыі ў Кемераве беларускія ратаўнікі правяраюць аб’екты з масавым знаходжаннем людзей, у тым ліку гандлёвыя цэнтры. За тры дні намераны праінспектаваць у Віцебскай вобласці больш за 30 аб’ектаў, 18 з іх – у абласным цэнтры, астатнія – у Оршы, Полацку, Наваполацку, Новалукомлі і Браславе. Асаблівая ўвага – цэнтрам, дзе ёсць дзіцячыя забаўляльныя пляцоўкі. Вынікі праверкі з’явяцца ў адкрытым доступе на сайце абласнога ўпраўлення МНС.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018