Вадзянiцы на в. Вяда.

Ёсць на зямлі такія Месцы, дзе прырода дзіўным чынам пераплятаецца са старажытнай гісторыяй. I ад таго выпрамяняюць гэтыя Месцы нешта такое, ад чаго перахапляе дыханне. Гэта нельга апісаць, можна толькі адчуць. Можна толькі хацець вяртацца, каб разабрацца, што ж менавіта ты адчуваеш. Востраў Вяда (@ ) не доўга захоўвае на сваёй пясчанай і лішайнікавай скуры сляды прыезджых двухногіх. Іх хутка перакрываюць шматлікія воўчыя, ласіныя, аленевыя сляды, - адбіткі лап і ног рознага дзікага і жывога. Сляды людзей здзімаюць вятры, якім там ёсць дзе разгуляцца. На востраве Вяда людзі жылі з спрадвечных часоў. І ён бясконца доўга захоўвае ў сваім целе побытавае рэха каменнага веку, а яшчэ слёзы і страх трагічна загінулых калісьці, захоўвае памяць і... нешта яшчэ. І натоўпамі бягуць мурашкі. І хочацца адчуць, разабрацца, зразумець гэтыя энергетычныя пасланні вострава, гэтае “яшчэ“. Зараз востраў незаселены. Бываюць там рыбакі, турысты ды навукоўцы. А свежыя сляды ваўка раніцай ля намета бадзёраць. І ўвосень срабрыстыя палі кладаніі дзіва якія прыгожыя😌 Цудоўная музыка ад Dzivia. Відэа: Данiiл Вербiцкi , Марыя Дубавец. У Беларусі шмат дзіўных месцаў. Дазвольце сабе падарожнічаць, бачыць і адчуваць! #Ketri #купалье #заказниквыгонощанское #русалки #танецрусалок #вадзянiцы #купалле #pagan #pagangirls #вбелом #вяда #островвяда #местосилы #месцамоцы #прыгожаябеларусь
Back to Top