Толькі зьмен / Перемен (ЦОЙ пад гуслі па-беларуску)
Толькі зьмен / Just Changes!
В.Цой і гурт Кино
Пераклад Сяржука Сокалава-Воюша
Зáміж цяпла – зе́леня шкла,
Зáміж вагню – дым,
Зь сеткі календара схоплены дзень.
Зыркае сонца згарае датла,
Дзень дагарае зь ім,
На места ў полымі падае цень.
“Толькі зьмен!” Сэрцы ў нас нáдабяць зьмен.
“Толькі зьмен!” Вочы ў нас нáдабяць зьмен.
Сьмех і сьлёзы, пульсацыя вен – Дамагаюцца зьмен.
“Толькі зьмен! Чакаем мы зьмен!”
А электра-сьвятло нам працягвае дзень,
Ды няма ні запалкі нідзе й
Там, на кухні, сіняю кветкай палае газ.
Цыгарэты ў руках, гарбаты глыток –
і не бывае прасьцей,
Больш нічога няма, ўсё астатняе ў нас.
Мы ня можам хваліцца мудротай вачэй.
Жэсты недасканалыя скрозь.
Ды адно аднаго разуменьня у нас не адняць.
Цыгарэты ў руках, гарбаты глыток –
і замкнёнае кола ёсьць,
Ды раптам нам робіцца страшна нешта зьмяняць.
---
Падтрымаць гусляра:
1 view
406
134
5 months ago 00:03:59 1
Песня пра волю / Песня о свободе (ДДТ под гусли)
2 years ago 00:03:59 1
Толькі зьмен / Перемен (ЦОЙ пад гуслі па-беларуску)
4 years ago 00:11:42 137
ЛУГАНДАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСІ (ч/б №75)
4 years ago 00:17:38 1
Змена Канстытуцыі ‒ шлях да страты Незалежнасьці | Юры Беленькі
4 years ago 00:07:19 4
Гусли в новогоднем эфире телеканала “Дождь“
7 years ago 00:00:56 14
Хто і калі прыдумаў Вяйшнорыю | Кто и когда придумал Вейшнорию