Сяргей Красаковіч - пра ролю маркетынгу ў EdTech стартапах.
1:38 стартапы, кампаніі ў якіх працаваў Сяргей
3:09 пра досвед удзелу ў хакатонах
4:50 парады ўдзельнікам хакатонаў
6:45 асноўныя памылкі маркетынгу ў стартапах
13:00 Фрыланс супраць Карпарацый. Хто выжыве?
18:02 як запусціць уласны курс
28:23 ці могуць беларускія стартапы стаць глабальнымі
34:28 ці трэба вучыць замежныя мовы беларускім стартапам
37:30 літаратура для прафесійнага развіцця. Рэкамендацыі
46:45 анлайн ці афлайн - што лепей?
54:12 якасны склад каманды стартапа
59:05 гейміфікацыя ў адукацыі
1:03:30 адукацыя будучыні. Якая яна?
1:08:30 ці могуць стартапы ўплываць на якасць адукацыі?
Сфера адукацыі - адна з самых вялікіх у свеце, бо праз яе праходзіць значная большасць насельніцтва планеты. Сюды прыцягваюцца інвестыцыі і ўкараняюцца інавацыі, якія выкліканы павысіць эфектыўнасць перадачы ведаў ад адукатараў да вучняў.
Усе гэтыя інструмэнты ўваходзяць у паняцце Еduсаtiоn Тесhnоlоgiеs (адукацыйныя тэхналогіі). Каротка іх завуць ЕdТесh.
Цяпер у прафесійнай сферы ўжо не патрабуецца толькі высокая кваліфікацыя, трэба быць праактыўным і валодаць разнастайнымі “мяккімі навыкамі“ (soft skills). У рашэнні гэтай нялёгкай задачы на дапамогу і адукатарам таксама прыходзяць тэхналогіі.
EdTech-рашэнні змяняюць традыцыйныя ўяўленні аб адукацыі на нашых вачах. Тэхналагічныя рашэнні робяць навучанне лягчэйшым і цікавейшым.
А ці ёсць EdTech у Беларусі?
Спрабуем адказаць на гэтае пытанне разам з нашымі суразмоўцамі – заснавальнікамі адукацыйных бізнэсаў, прадпрымальнікамі, стартапамі, адукатарамі, інвестарамі …
Сяргей Красаковіч,
выкладчык, ментар, head of marketing беларускага стартапа Lingvanex
Стаўце лайкі (падабайкі), пакідайце свае каментары і дзяліцеся гэтым відэа са сваімі калегамі.
Падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках:
Калі вам ёсць, што сказаць і вы гатовыя быць наступным госцем - напішыце мне: jauhepuhach@,
Калі вы жадаеце супрацоўнічаць - напішыце мне: jauhenpuhach@
Кнігі, якія рэкамендуе Сяргея:
1. “Эканоміка уражанняў“ - кніга пра каштоўнасць не толькі самога прадукта, але і пра тое, якія эмоцыі выклікае прадукт.
2. “Як стварыць прадукт, які купяць“ - класны разбор як рабіць CustDev
3. “Я чую вас наскрозь“ - выдатная кніга для саппорта і аддзела продажаў. Як размаўляць з кліентам? Праца з пярэчаннямі
4. “Псіхалогія ўплыву“ - тут без каментароў. Гэта проста трэба ведаць. Асновы маркетынгу на самой справе тут.
5. “Узлом маркетынгу“ - тут апрацаваныя дадзеныя ад некалькіх кніг, у тым ліку канемана(думай павольна, вырашай хутка) і рычарда талера(nudge, архітэктура выбару)
#edtech
#edtechbelarus
#edtechstartup
#education
#адукацыя
#адукатар
#hackathon
#edtechhackathon
#хакатон
Проста апісаны цікавыя моманты ў маркетынгу і продажах, якія многія маркетолагі не ўлічваюць. Карысна для ўсёй каманды стартапа!
6. “Пакупнік на кручку“ - закрануты механізмы, якія кіруюць людзьмі пры пакупках, пры аплатах і гд.
7. “Зроблена, каб прыліпаць“ - наогул падабаюцца кнігі гэтых людзей - браты Чып і Дэн Хіз. У гэтай кнізе сабралі інструкцыю, як зрабіць заўважным прадукт, як пісаць, чаму пісаць і на што рабіць акцэнт.
Падыйдзе шматлікім капірайтара, рэкламшчыкам, продактам, стартаперам. А як пойдзе настаўнікам!
8. “Сэрца перамен. як дамагчыся зменаў лёгка і надоўга“.
Таксама цікавая кніга з разраду знайсці ідэю і знайсці светлыя моманты для рэалізацыі. Як не празяваць важныя дробязі. Трохі аднабока з пункту гледжання таго, што ёсць яшчэ памылка таго, хто выжыў. Але падыход апісаны выдатны і прыведзена шмат прыкладаў.
1 view
3617
1168
2 years ago 01:20:13 1
Сяргей Красаковіч - пра ролю маркетынгу ў EdTech стартапах.