Фотавыстава Вольгі Бураковай «Дайте свет!» ()

Віцебскі фотаклуб «Старая Ратуша» прэзентаваў чарговую персанальную выставу. Аўтар работ – фатограф-аматар Вольга Буракова. Яна асаблівае значэнне надае святлу, якое стварае атмасферу і настрой. Галоўны герой прадстаўленых работ – Віцебск. Нашы карэспандэнты пабывалі на вернісажы і пазнаёміліся з аўтарам. © Тэлерадыёкампанія «Віцебск» 2023
Back to Top