31-гадовы Андрэй Казлоў ўжо 15 гадоў шчыруе ў ЗАТ “Ніва”.

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу адзначаць працаўнікі вёскі Беларусі ў гэту нядзелю. Шматлікія мерапрыемствы па ўшанаванні лепшых работнікаў і ветэранаў працы пройдуць ва ўсіх гаспадарках і прадпрыемствах Шклоўшчыны. Напярэдадні свята наша здымачная група наведалася ў ЗАТ “Ніва” да тэхніка па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы Андрэя Казлова. Мужчына дастойна прадставіў наш раён на абласным конкурсе аператараў і заваяваў Ганаровую грамату 2-й ступені.
Back to Top