Уладзіслаў Галубок (1882 – 1937)

Уладзіслаў Галубок быў чалавекам тэатра. Акцёр, рэжысёр, драматург, дырэктар, піяршчык – ён рабіў усё. Яго Вандроўны тэатр у 1920-яя гады быў самым папулярным у краіне. Праўда, калі ў 1928 годзе Уладзіслаў Галубок атрымаў званне Народнага артыста Беларусі, ён не вельмі ўсцешыўся. “Я заўсёды сярод простых людзей, а яны кажуць: «Народны артыст? Ніякая гэта не заслуга. Вось заслужаны — іншая справа...»”. Тэкст чытае Марына Савіцкая
Back to Top