ВУЧЭННІ МНС (Відэа)

2 сакавіка ў краіне стартавала акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «Дзень бяспекі. Увага ўсім!». Яна накіравана на прафілактыку пажараў і гібелі людзей, а таксама праводзіцца з мэтай навучыць насельніцтва дзейнічаць па сігнале «Увага ўсім!». 4 сакавіка планавыя вучэнні МНС адбыліся ў інтэрнаце №3 Брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна.
Back to Top