Непаўторны свет балета. Вольга Лапо

Госця праграмы “Натхнёныя музыкай“ - цудоўная балерына, педагог Беларускай харэаграфічнай гімназіі-каледжа, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга Аляксандраўна Лапо: - “Ніколі не спыняцца на дасягнутым, імкнуцца да новых мастацкіх вяршынь – у гэтым сутнасць творчасці“; - ёй пашчасціла стаць адной з яркіх зорак беларускай сцэны ў 1970-1980-я гады, пакарыць усіх гледачоў высокім майстэрствам, прыгажосцю ліній, выразнасцю і эмацыянальнай напоўненасцю танца; - думкі і ўспаміны пра падзеі творчага жыцця, любімыя спектаклі і партыі; - пасля развітання са сцэнай прысвяціла сябе выкладчыцкай справе. Далучайцеся да канала “Культура“ ў сацыяльных сетках: #Чырвоная4 #КаналКультура #ДыялогіПраКультуру
Back to Top