ЗАПІСКІ АФІЦЭРА ЧЫРВОНАЙ АРМІІ / Сяргей Пясецкі (16+)

Сяргей Пясецкі – польскі пісьменнік родам з Ляхавіч, кантрабандыст, шпіён, няўтомны шукальнік прыгод і збіральнік неверагодна праўдзівых гісторый. Яго эміграцыйны раман “Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі” апісвае падзеі Другой сусветнай вайны на Віленшчыне і Гарадзеншчыне. Твор прынята лічыць жорсткай сатырай, якая ў гратэскных барвах малюе менталітэт савецкага салдата – носьбіта магутнай ідэалогіі, грамадзяніна новай вялікай дзяржавы. Але што будзе, калі прыгледзецца да галоўнага героя ўважлівей? Мішка Зубаў – усяго толькі маленькі чалавек, прагны жыцця ва ўсіх яго праявах і такі нягеглы ў абыходжанні са сваёй доляй. Што рыхтуе лёс такім людзям? А што яны самі нясуць у свет? Змрочныя і супярэчлівыя часы Сяргей Пясецкі малюе з уласцівым яму аднаму чорным гумарам. Будзе смешна і балюча, абяцаем вам. Сяргей Пясецкі “Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі”. Беларускі пераклад – Алесь Астраўцоў. Праект створаны пры падтрымцы Інстытута імя Адама Міцкевіча. Хочам асабліва падзякаваць за клопат, цёплы прыём і гасціннасць
Back to Top