Хто рэкардсмен у знішчэнні беларускай школы? | Кто рекордсмен в уничтожении беларуской школы?

Школа гадуе грамадзяніна. Якога грамадзяніна можа выгадаваць беларуская школа? Школьніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – нашчадак савецкага. Хтосьці скажа, што савецкая адукацыя была найлепшаю на свеце. А хтосьці зверне ўвагу на тое, што савецкая школа рыхтавала савецкіх людзей, а не беларусаў. Як Беларусь дайшла да таго, што бацькі не хочуць ці не могуць аддаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя школы? Рэч у палітыцы ўладаў ці ў запыце грамадства? Якія маштабы русіфікацыі? Хто герой, а хто злачынца ў сучасных беларускіх падручніках? Якое значэнне мае школа для функцыянавання дзяржавы і грамадства? З чаго варта пачынаць беларусізацыю адукацыі?
Back to Top