1 лютага 2023 года ў філіяле «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся навукова-практычны семінар «Славянскія тэксты арабскім пісьмом». Правялі мерапрыемства кандыдат філасофскіх навук Ірына Сынкова і кандыдат філалагічных навук Міхаіл Тарэлка. Падрабязней пра семінар – “slavianskija-teksty-arabskim-pismom”.
0:00:00 Уступнае слова.
0:04:23 Фармаванне этнаканфесійнай супольнасці татараў на тэрыторыі ВКЛ.
0:18:26 Асаблівасці пісьмовай спадчыны татараў ВКЛ.
0:33:00 Рэлігійная літаратура татараў ВКЛ (Каран, таджвіды і тафсіры, хамаілы, кітабы).
0:36:10 Беларуска-польская арабіца, пералік вядомых рукапісаў XVII ст.
0:44:06 Пытанні і адказы.
0:53:14 Моўныя асаблівасці пісьмовых помнікаў татараў ВКЛ: ляйпцыгскі хамаіл XVII ст., кітаб 1631 г., тафсір 1686 г., кітаб Б. Радлінскага XVII ст., кітаб Луцкевіча XVIII ст., паўкітаб канца XVIII ст., канвалют 1820 (1781?) – 1870 гг.
1:24:30 Пытанні і адказы.