«ЦАРЭЎНА-ЖАБКА» – В. Ткачук; рэжысёр-пастаноўшчык: Г. Казлова

ЦАРЭЎНА-ЖАБКА 6 Казка-скамарошына Валерыя Ткачука паводле рускіх народных казак Пераклад на беларускую мову: Леанід Улашчанка Рэжысёр-пастаноўшчык: Ганна Казлова Мастак-пастаноўшчык: Дар’я Волкава Кампазітар: Марына Хмялеўская Колькі жабак скача па свеце? Шмат. Але ж адна-адзіная, незвычайная мастрыха-чараўніца прыскочыла ў запусценнае царства царэвіча Васі. А Вася ўзяў ды… закахаўся ў жабку. І колькі яго не адгаворвалі, вырашыў з ёю ажаніцца. І, напэўна, ўсё б ціхамірна скончылася вяселлем, каб не Кашчэй, які таксама чароўную жабку ўпадабаў, і каб не Змей, які ў кожнай справе пільнуе свой інтарэс. Але толькі ад жабкі залежыць, чым казка скончыцца… Знаёмы сюжэт народнай казкі нават у сучасным увасабленні поўны гумару, чароўных пераўтварэнняў і мудрасці. Прэм’ера адбылася 23 чэрвеня 2020 года. Працягласць: 55 хвілін.
Back to Top