🏃‍♂️ЯК БЫЦЬ ЗДАРОВЫМ? – «Свая зямля»

Трэці год запар у Івацэвіцкім раёне шырыцца кола аматараў здаровага ладу жыцця. У моладзі і пажылых жыхароў адчувальны інтарэс да фізкультуры і спорту. Мясцовыя прадпрыемствы і арганізацыі рэгулярна накіроўваюць сродкі на паляпшэнне бытавога і вытворчага камфорту. У калектывах актыўна адраджаюць тэхнічныя перапынкі з вытворчай зарадкай. Часткова работнікам кампенсуюцца расходы на наведванне басейна, фітнес-клубаў, турыстычных аб’яднанняў. У новых мікрараёнах райцэнтра, а таксама аграгарадках запатрабаваны сучасныя зоны адпачынку... Значны ўклад у павышэнне якасці жыцця ў глыбінцы, а дакладней, умацаванне здароўя землякоў, уносяць і работнікі Івацэвіцкага раённага спажывецкага таварыства. Яны пастаянна лідзіруюць у рэалізацыі функцыянальнай прадукцыі для розных катэгорый насельніцтва. Якія навінкі карыстаюцца павышаным попытам? Які хлеб карысны для дыябетыкаў? Чым сёлета папоўніцца спажывецкі кошык беларусаў? Што чакае замежных пакупнікоў? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля»
Back to Top