Роля дзейнасці Якуба Коласа для беларускага грамадства (група 2)

Практыка паказвае, што не так ужо і цяжка вучням выканаць нейкае творчае заданне. Аказваецца, куды цяжэй для іх распрацаваць пэўнае заданне, з дапамогай якога спасцігаць азы абранай тэмы маглі б іншыя дзеці: патрэбна самому валодаць матэрыялам на дастатковым узроўні, знайсці тое, што можа зацікавіць іншых дзяцей, і прадставіць усё так, каб не хацелася адвярнуцца і пераключыцца на іншае, а даглядзець да канца. І зноў Якуб Колас. Хто ж, як не ён?! Менавіта яго асобу выбралі для распрацоўкі метадычных ідэй вучні 10 “А“ класа, бо ён адзін з самых папулярных аўтараў сярод малодшых класаў. Першы ролік вы ўжо маглі ўбачыць на нашых рэсурсах. Зараз вам прадстаўляецца магчымасць працягнуць сваё знаёмства з працамі вучняў, якія былі б удзячны вам за лайкі, рэпосты і каментарыі!!!
Back to Top