Бортніцтва: Як выціскаецца воск

Гэтым відэа хацелася хоць трошачкі распавесці сам працэс таго, як выціскаецца воск. Такім чынам яшчэ шмат гадоў таму бортнікі “здабывалі“ воск і працэс не змяніўся акрамя таго, што замест драўляных бочак і гарачых камянёў зараз можны выкарыстоўваць жалезны посуд. Але ад гэта сам працэс не змяняецца. Ну дык, паляцелі:) Перш-наперш трэба назапасіць суш (пустыя соты), соты з мёдам!, або камяк сотаў з выціснутым мёдам! - адным словам трэба сыравіна. Другое - патрэбна добрая такая ёмістасць, каб туды змясцілася сыравіна і каб яна не была занадта цяжкай. Затым заліваем вады (зусім ня шмат, мо, якую 1/3 ёмістасці) і ставім на вагонь. Чакаем і..... таго часу, калі на паверхні з’явіцца воск (паверхня стане залатой/жоўтай). Пасля гэтага хутчэй бяжым па мех і ўліваем ў яго ўсю вадкасць з ёмістасці. І вось тутака пачынаем выкрычваць або выціскаць воск з меха:) Трэба гэта рабіць хцтка - але і акуратна - бо вада вельмі гарачая, а калі і воск трапае на скуру - то можна атрымаць апёкі. Пасля гэтага няхітрага працэса - чакаем
Back to Top