Альбіна Умпіровіч чытае верш Артура Вольскага «Пчала» для конкурсу «Вымаўляты»
Верш Артура Вольскага «Пчала» для конкурсу «Вымаўляты» чытае дзяўчынка з аграгарадку Опса Альбіна Умпіровіч, 5 гадоў.
Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей.
Усе конкурсныя відэа можна паглядзець тут:
Артур Вольскі «Пчала»
Рана-раненька пчала
Пакідала вулей,
Заспявала-загула,
Каб усе пачулі:
— Жу-жу-жу,
Жу-жу-жу,
Я без справы не сяджу,
Жу-у!
Палячу я на лужок,
Потым — на палетак.
I збяру духмяны сок
Самых лепшых кветак.
Жу-жу-жу,
Жу-жу-жу,
Я над кветкамі кружу,
Жу-у!..
24 views
1359
295
7 years ago 00:00:40 31
Альбіна Умпіровіч чытае верш Артура Вольскага «Пчала» для конкурсу «Вымаўляты»