Зянон Пазьняк. Дарога ў Вільню / Zianon Pazniak. The Road to Vilnia

Імя Зянона Пазняка і цяпер, праз шмат год пасля яго ад’езду з Беларусі, выклікае ў людзей моцныя эмоцыі — ад захаплення да лютай нянавісці. Тым не менш, многія, асабліва моладзь, ведаюць пра гэтага чалавека досыць мала. Хто ён такі, Зянон Пазняк? Што за чалавек? Якія рэчы для яго галоўныя ў гэтым жыцці? Летась мы звярнуліся да Зянона Пазняка і прапанавалі яму выказацца на любую важную для яго тэму. На падставе гэтай гутаркі мы задумалі стварыць фільм, які будзе ілюстраваць яго думкі. «Давайце павандруем па Віленшчыне», — прапанаваў Зянон Пазьняк. Зянон Пазняк нарадзіўся ў Суботніках, невялікім мястэчку, размешчаным каля самай мяжы Беларусі і Літвы. Натуральна, у той час ніякай мяжы там не было. У маладосці Зянон Пазняк кожны год вандраваў ад Суботнікаў да Вільні праз мястэчкі і вёскі. Сёння паміж малой радзімай Зянона і Вільняй — мяжа. Суботнікі засталіся па беларускі бок, асатняя, большая частка шляху -- па літоўскі. Гэтая зямля — terra incognita для сучасных беларусаў. Дык давайце выправімся ў вандроўку па ёй разам з Зянонам. *** This is a documentary video about Zianon Pazniak, exiled Belarusian politician. He takes us along the road of his youth from Subotniki (now a town on the Belarusian side at the border of Belarus and Lithuania) to Vilnia (Vilnius).
Back to Top