Відэа з музычнай вечарыны ў гадавіну Legalize Belarus ў закінутым бункеры па Менскам, якую накрыў узброены атрад спэцназу.
Вечарына праходзіла ў падтрымку прынцыпаў PLUR:
Peace — пазьбяганьне нэгатыўных эмоцыяў і канфліктаў
Love — выказваньне добрых намераў і любві (абдымкі, усьмешкі)
Unity — прыняцьцё ў супольнасьць розных, незалежна ад ідэнтычнасьці
Respect — адчувальнасьць да пачуцьцяў, павага асабістай прасторы і свабоды іншых.
Грамадзкая кампанія Legalize Belarus займаецца адукацыяй па пытаньнях псыхаактыўных рэчываў (ПАР), залежнасьцяў і дзяржаўнай палітыкі ў галіне рэгуляваньня ПАР, а таксама праводзіць адвакатаваньне адмены крымінальнага перасьледу за зварот кантраляваных рэчываў у малых колькасьцях.
Музыка: Nero — Etude