Дзве шклаўчанкі сталі прызёрамі Першынства Рэспублікі Беларусь па спартыўным с...

Шклоўскія скалалазы працягваюць паказваць уражальныя вынікі ў гэтым відзе спорту. Не так даўно яны прывезлі перамогу ў міжнародным спаборніцтве дзіцячага скалалажання «Бэйбі-фэст-2016», і зноў сталі лепшымі, але ўжо на рэспубліканскім узроўні. Трэцяе месца ў Першынстве Рэспублікі Беларусь па спартыўным скалалажанні сярод навучэнцаў ўдалося заняць дваім шклаўчанкам - Марыне Пушачкінай і Яўгеніі Глазавай.
Back to Top