Рэспубліканская акцыя “Дзякуй за жыццё!“ 2024

Лістапад для нас - самы цёплы месяц, калі мы, ужо традыцыйна, ладзім рэспубліканскую акцыю “Дзякуй за жыццё!“ У рамках акцыі нашыя бацькі са сваімі ўжо пасталелымі неданошанымі дзецьмі сустракаюцца з персаналам устаноў аховы здароўя, дзе выходжваліся іх дзеці, каб яшчэ раз сказаць “дзякуй“ за іх цяжкую і адказную працу. Такія сустрэчы заўсёды пранізлівыя і кранальныя, поўныя адначасова падзякі і цяжкіх успамінаў, радасныя і натхняльныя. У гэтым годзе мы наведалі 17 устаноў аховы здароўя ў 9 гарадах краіны!) Дзякуй усім, хто садзейнічаў арганізацыі сустрэч, і далучыўся да наведвання! Да наступных сустрэч💜 #worldprematutityday #спасибозажизнь #дзякуйзажыццё
Back to Top