Тэатр Etere

Тэатр Etere з Берасця кожны год трапляе на фэст Свята Сонца, каб запалiць магiчны агонь у Купальскую ноч. Адзiн са старэйшых калектываў Беларусi , якi прываблiвае актыўных i таленавiтых людзей, каб разам ствараць цуд на сцэне. Etere зауседы былi i застаюцца не толькi артыстамi, але i сябрамi, якiя дапамагаюць адзiн аднаму бачыць прыгажосць у простых рэчах. Таму у них зауседы атрымлiваецца ўразiць i натхняць гледачоў. I асаблiва у Купальскую ноч, калi мяжа памiж магiяй i рэчаiснасцю знiкае, etere зноў паспрабуюць дакрануцца да невядомага. Яны нагадваюць гледачам, што ў гэтую ноч нельга спаць, а каб прагнаць злыя сiлы, трэба ствараць максiмальны шум. Таму падчас выступу трэба аб’яднаць свае сiлы i разам з артыстамi адвабiць нячысцiкаў.
Back to Top