Сімяон Полацкі. Цывілізаваць Расею / Вусы Скарыны

Сімяон Полацкі быў першым паэтам у Масковіі, стварыў там першы тэатр, запачаткаваў вышэйшую адукацыю і выхаваў дзяцей цара. Але чаму ён пайшоў на службу да Раманавых, якія спалілі палову Беларусі падчас Крывавага патопу? А пасля ўсяго, што ён зрабіў, у Расеі Сімяона Полацкага паспрабавалі забыць? Глядзіце ў новым выданні праграмы “Вусы Скарыны“ з Цімохам Акудовічам: 00:00 Адзін з самых таленавітых і амбітных беларусаў XVII стагоддзя 01:09 Сапраўднае імя і раннія гады 01:54 Езуіты, іхная адукацыя і сыход у манахі 03:28 Крывавы патоп у Рэчы Паспалітай 04:24 Як Сімяон Полацкі сустрэўся з маскоўскім царом. Панегірык 06:58 Як вылез бокам выступ перад Аляксеем Міхайлавічам 08:50 Рыхтаваў шпіёнаў і дыпламатаў 09:51 Сімяон Полацкі як педагог 11:00 Вучань Сімяона стаўся царом. Што рэфармаваў Фёдар Раманаў? 12:31 Чаму спыніліся рэформы і пры чым тут Пётр І? 13:48 Якія новаўвядзенні пакінуў Сімяон Полацкі Масковіі? 16:59 Ягоную спадчыну паспрабавалі забыць 17:43 Вы
Back to Top