Аграрыі ААТ “Александрыйскае“ намалацілі ўжо больш за 6 тысяч тон збожжа

Экіпаж ААТ “Александрыйскае“ ў складзе Вячаслава Карповіча, Мікалая Рабцава і вадзіцеля Яўгена Васільева намалаціў ўжо больш за 6 тысяч тон збожжа. Вадзіцелі Дзяніс Латыпаў і Юры Кураленка, не нашмат адстаюць ад іх. Павіншаваць аграрыяў з такім высокім вынікам у панядзелак на поле прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Давыдовіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Дзядкоў.
Back to Top