POST MAN - 5. Ліст да Сардаў

Хто не любіць атрымліваць лісты? На гэты Вялікі Пост Бог напісаў Табе вельмі асабістае пасланне. І не адно, а цэлых сем! POST MAN - адмысловыя францішканскія відэарэкалекцыі на аснове сямі лістоў Бога да Касцёла, схаваных у Апакаліпсісе св. Яна. рэалізацыя: а. Яўген OFMConv, а. Сяргей OFMConv ЛІСТ ДА САРДАЎ: Анёлу Касцёла ў Сардах напішы: Так кажа той, хто мае сем духаў Божых і сем зорак. Ведаю твае справы. Ты носіш імя, быццам жывы, але ты мёртвы. Чувай і ўмацоўвай рэшту, блізкую да смерці, бо Я не палічыў твае ўчынкі дасканалымі перад Богам Маім. Згадай, што ты прыняў і пачуў, і захоўвай, і пакайся. Калі ж не будзеш чуваць, то Я прыйду, як злодзей, і не будзеш ведаць, у якую гадзіну прыйду да цябе. Але ты маеш у Сардах некалькі чалавек, якія не заплямілі шатаў сваіх і будуць хадзіць са Мною ў белі, бо яны годныя. Так апранецца ў белыя шаты пераможца, і Я не сатру імені ягонага з кнігі жыцця, і вызнаю імя яго перад Айцом Маім і перад анёламі Ягонымі. Хто мае вушы, няхай пачуе, што
Back to Top