СМАЖОНКА з бульбай “пад дзіч“. Гатуем з “Будзьма!“

Хутка і смачна! Сытны абед ці вячэра або пачастунак на святочны стол. Смажонка мае нямецкія карані, на нашыя землі патрапіла страва ў сярэдзіне XVII ст., але гатавалася без бульбы і не была падобная на сённяшні варыянт стравы. Ёсць меркаванне, што смажонка – гэта трансарфаманы “Sauerbraten” – традыцыйная нямецкая калядная страва з мяса, вытрыманага ў вытанчаным марынадзе і прыгатаванага на агні. Рускае “жаркое” таксама мае шмат агульнага са смажонкай, але і адрозніваецца – яго тушаць. Раней смажонка была стравай шляхты, якая адразу пасля палявання ўжывала сваю здабычу. З бульбай яе пачалі гатаваць толькі ў другой палове ХІХ ст. дзеля ашчаджэння мяса і павелічэння аб’ёму стравы, каб хапіла на вялікую сям’ю. 📌Гатуем на адну порцыю: для марынаду: 3 шклянкі вады 3 лаўровыя лісты па 10 гарошын чорнага перцу і калядндры 2 цвічкі гваздзікі шчопаць кмену мяса 200 г (свініна/дзічына) 3 бульбіны масла сметанковае 30 г алей 20 г для запраўкі: палова чырвонай цыбулі 1 шклянка вады 1 ст. лыжка воцату шчопаць цукру 1
Back to Top