Памяці Героя ()
У Віцебску ўшанавалі памяць ганаровага грамадзяніна горада, Героя Савецкага Саюза Рыгора Іванавіча Багамазава. 28 студзеня споўнілася сто гадоў з дня яго нараджэння. З гэтай нагоды ў Віцебск прыехалі родныя Рыгора Іванавіча, адбыўся мітынг ля мемарыяльнай дошкі героя. З дапамогай родных Рыгора Іванавіча ў Музеі Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова адкрылася экспазіцыя, прысвечаная ганароваму грамадзяніну Віцебска Рыгору Багамазаву.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018