Віншаванне ад Паўла Латушкі з Калядамі

Дарагія сябры, у кожнага з нас Каляды асацыююцца з цяплом і спакоем, з успамінамі дзяцінства. Калі разам з роднымі і блізкімі мы радуемся і трошкі сумуем, з новай сілай любім адзін аднаго, беражом і просім прабачэння ў тых, каго пакрыўдзілі. Мінулы год стаў цяжкім для ўсіх нас: і ў гэтыя дні не ўсе сем’і ўзʼяднаюцца ў святы. Не ўсе дзеці атрымаюць падарункі ад бацькоў. Не ва ўсіх дамах разальюцца калядныя песні. Светлае свята азмрочана вайной і беззаконнем: слязамі і болем украінцаў і беларусаў. У гэты цяжкі час ўсе мы маем патрэбу ў падтрымцы, любові і надзеі. І з заміраннем у сэрцы загадваем жаданні: каб усё хутчэй скончылася, каб боль і страх сышлі на досвітку з апошнімі водбліскамі Каляднай зоркі. Каб Святая ноч растварыла людскую злосць і жорсткасць і вярнула ў наша жыццё дабро і справядлівасць. У гэтыя калядныя зорныя імгненні ў нас – беларусаў – жыве светлая вера ў лепшае, у нашу агульную справу, новае жыццё і шчаслівую будучыню. Вера, што, пераасэнсаваўшы м
Back to Top