Іскуі Абалян раскрыла формулу «Новага дня» у праграме «Настрой!»

«Эвалюцыю майго ўнутранага свету і творчасці я хацела паказаць пры стварэнні новага альбома» — прызнаецца спявачка Іскуі Абалян. Якое ў артысткі любімае свята і за што яна любіць Новы год? Чаму ў назвах канцэртнай праграмы і альбома прысутнічае геаметрыя? Калі ў Іскуі з’явіўся першы інструмент, пра што быў напісаны першы аўтарскі твор і чаму яна неабыякава адносіцца да чорных клавішаў і чырвонага колеру? Госця Таццяны Гулейка і Паўла Лазовіка адказала на пытанні радыёслухачоў, разыграла з імі новы дыск і распавяла, чаму людзі вакол цябе важней, чым шмат грошай!
Back to Top