«Кніга аб’ядноўвае людзей і краіны» – пад такім дэвізам у Мінску праходзіць XXVIII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Цэнтральны экспанент – Садружнасць Незалежных Дзяржаў – у гонар 30-годдзя аб’яднання. Удзельнічаюць кнігавыдаўцы і пісьменнікі з больш як 20 краін свету!
Што прадставіць самы чаканы форум фаліянтаў сучаснасці і рарытэтных выданняў? Чые аўтограф-сесіі і прэзентацыі запланаваны? Хто ключавыя асобы сімпозіўма «Пісьменнік і час»? Якія імёны адкрые творчы конкурс стартапаў LitUP?
Беларускае радыё запрасіла гасцей, каб за круглым сталом адказаць на ўсе пытанні пра доўгачаканы кніжны форум. У студыі:
АЛЕНА СТЭЛЬМАХ – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі,
УЛАДЗІМІР АНДРЫЕВІЧ – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Беларусі,
ВОЛЬГА ВАНІНА – дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»,
АЛЕСЬ БАДАК – дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Гасцей праграмы «Актуальны