Ключы ад кватэр атрымалі жыхары новага дома ()

Наваселле справілі 120 сем’яў, якія стаялі на льготнай чарзе на атрыманне жылля. Літаральна за паўгода шматкватэрны жылы дом быў узведзены па вуліцы Акцёраў Яроменкаў у мікрараёне Білева-3 у рамках рэалізацыі першага этапа праекта «Будаўніцтва сацыяльнага жылля». Падрадчыкам выступіў Віцебскі домабудаўнічы камбінат. Дапамога кітайскіх партнёраў склала больш за 5 мільёнаў долараў. Як адзначыў падчас урачыстай цырымоніі ўручэння ключоў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цімін, падобны праект абавязкова знойдзе працяг. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top