ПАДАРОЖЖА З ЖЫГАМОНТАМ. Вёска Слабодка

У вёсцы Слабодка, што ў Браслаўскім раёне, ёсць цудоўны касцёл Наканавання Божага, пабудаваны ў пачатку ХХ ст. Фундатарам першага касцёла ў Слабодцы быў Станіслаў Мірскі, герой паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Узведзены ім касцёл дзейнічаў 100 гадоў, а потым стаў маленькі для шматлікіх прыхаджан. У Слабодцы ёсць і прыродныя цуды. Адзін з іх - Слабодская озавая града, што знаходзіцца паміж азёрамі Поцех і Недрава. Тут створана экалагічная сцежка, якая чакае турыстаў.
Back to Top