Са святам Калядаў!
Што для меня праваслаўныя Каляды? Памятаю, што заўсёды ў нашай сям’і ў Мінску альбо ў бабулі ў Смалявіцкім раёне ўвечары 6 студзеня, калі з’яўляецца на небе першая зорка, збіраліся за вячэрай і галоўнай стравай падчас гэтай вячэры была “бедная“ Куцця, а “багатую“ Куццю падавалі на наступны дзень, на свята 7 студзеня. Заўсёды гэта традыцыя 12 страў, гэта посная ежа і, вядома ж, талерка для нечаканага госця.
Але сёння ў нашых сем’ях гэтая талерка для вельмі чаканых гасцей – людзей, якія знаходзяцца за кратамі. І ў маім доме гэта месца будзе для майго стрыечнага брата Анатоля Латушкі, які з’яўляецца палітвязнем.
Куцця – гэта тое, што аб’ядноўвае нас усіх за вялікім святочным сталом. Я ўзгадваю таксама вельмі моцныя традыцыі на Беласточчыне, там, дзе пражывае вялікая колькасць прадстаўнікоў беларускай этнічнай меншасці і, дзякуючы ім, захоўваюцца праз стагоддзі беларускія і праваслаўныя традыцыі. Асабліва, я памятаю, мяне ўразіла, калісьці 6 студзеня я ехаў праз Гайнаўку, гэта сталіца аднаго з паветаў на Беласточчыне, і ўбачыў, як жыхары везлі ялінкі на даху аўтамабіля, каб паставіць у сябе дома. Менавіта шостага ўвечары, напярэдадні свята, у дамах на Беласточчыне ставяць ялінкі. А сёмага з самай раніцы стукаюцца калядоўшчыкі.
Я ўзгадваю, што аднойчы, калі я быў у гасцях у адной беларускай сям’і на Беласточчыне, з калядкамі завіталі каля 140 калядоўшчыкаў! І Новы год святкуюць па старым стылі з 13 на 14 студзеня. Гэта камусьці можа здацца дзіўным, але гэта тое, што звязана з нашымі каранямі, з продкамі. І нам, беларусам, вельмі важна ў гэтыя святы памятаць нашыя беларускія і сямейныя традыцыі і карані.
Яшчэ ўзгадваю час свайго дзяцінства, калі мае бацькі разам са сваімі сёстрамі і братамі на вёсцы хадзілі калядаваць, як апраналі навыварат дублёнкі і нават здымалі брамы ў суседзяў. Гэта такія цёплыя і добрыя ўспаміны з майго дзяцінства са Смалявіцкага раёна.
Нядаўна прачытаў, што, аказваецца, беларусы, сярод усіх славянскіх народаў – адны з тых, хто найбольш захавалі свае традыцыі. І ў гэтым нашая сіла, сіла беларускага народа, які павінен перажыць гэтую жудасную навалу сённяшніх дзён.
Я веру ў тое, што гэтыя святы прынясуць цеплыню ў нашыя дамы, хоць бы на некалькі імгненняў, і падораць нам галоўнае – надзею і веру ў змены, якія мы павінны дасягнуць усе разам.
З надыходзячымі вас Калядамі! І не забудзьцеся прыгатаваць Куццю!
Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ:
Нашы сацыяльныя сеткі:
Павел Латушка:
Telegram:
Instagram:
YouTube:
YouTube PL:
Twitter:
Facebook:
Viber:
TikTok:
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне:
Telegram:
Instagram:
YouTube:
Twitter:
Facebook:
Сайт:
TikTok:
#беларусь #латушка #традыцыі
Традыцыі маёй сям’і
1 view
1353
369
2 weeks ago 00:55:23 1
What Did Charles Hall Discover About TALL WHITES Alien Residents?
2 weeks ago 00:04:02 1
METRIC - Synthetica (Official Video)
2 weeks ago 01:06:01 1
THE SCARIEST VIDEOS That Psychiatrists Doesn’t Want To Watch
2 weeks ago 00:03:10 1
Paramore: crushcrushcrush [OFFICIAL VIDEO]
2 weeks ago 00:36:09 1
Why Fun Projects Are the Key to Saving This Building
2 weeks ago 00:06:46 1
Do You Want to Leave Me, too? | WMSCOG, Church of God
2 weeks ago 00:29:54 4
Трофейная Охота на Кубанского Тура | горная охота | СпектрОптик
2 weeks ago 00:31:50 1
The Insane World of Mega Rich Pastors
2 weeks ago 00:07:02 1
Торт Ферреро Роше тает во рту! Просто и очень вкусно!
2 weeks ago 00:24:48 2
Jim Caviezel on Darkness, the Devil, Hollywood, and Sacrifice
2 weeks ago 00:08:17 2
ufo sightings worldwide: 3 Super ufos caught on camers over Phoenix sky
2 weeks ago 00:32:17 2
The Dark World of Megachurches
2 weeks ago 00:05:38 14
К Неизведанному (Полная версия, Suno, Kling, Fooocus, ClaudeAI, VideoAI, MusicAI)