Дзень Волі – Полк Каліноўскага і “Вольны хор“ спяваюць разам “Пагоню“

#полк_каліноўскага Вось ужо 105 год беларусы адзначаюць абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта вялікае свята для ўсіх беларусаў па ўсім свеце, а для нас яшчэ і знакавае. Менавіта 25 сакавіка ў Кіеве, пад кананаду расейскіх войскаў, тады яшчэ батальён Каліноўскага прыняў свой першы зарок на вернасць Беларусі і беларускаму народу. А праз год мы ўжо атрымалі ўзнагароды з рук рады БНР – першыя баявыя ўзнагароды за стагоддзі! Мы з гонарам лічым сябе спадкаемцамі тых, хто больш за сто гадоў таму, пад акупацыяй, заявіў пра незалежную Беларусь. Заявіў аб тым, што беларусы могуць і павінны мець сваю дзяржаву... Аднак не ўсе з гэтым згодны. Нас спрабавалі і спрабуюць сцерці з зямлі. Спрабуюць сцерці нашу беларускасць, спрабуюць сцерці нацыю, спрабуюць сцерці волю, спрабуюць сцерці гонар нашага народа. Спрабуюць гэта зараз. За стагоддзі мы праходзілі войны, катаванні, выгнанні, расстрэлы і голад. Але мы заўсёды працягваемся. Мы працягваемся ў песнях і творах нашых пісьменнікаў, у адкрыццях нашых на
Back to Top