Дай, добры Божа – unknown composer

Дай, добры Божа, зару й сонца бачыць, Тваёю ласкай захавай ад грэху: К Табе ўздыхае маё сэрца, плачыць – Дай ў Тваёй сіле мне знайсьці пацеху. Ты сьвет уладзіў на людзкую службу – Такі карысны і такі прыгожы, Каб мы, ўвайшоўшы з гэтым сьветам ў дружбу, Цябе хвалілі, найлепшы наш Божа! Табе малюся, Божа міласьцівы, Дай мне ўбачыць сьвет Твой найясьнейшы – Цябе самога і ўсе ў небе дзівы – На векі вечны Божа наймілейшы! Тваёю моцай і я моцны стану – Айца, і Сына, і Духа Сьвятога – Тройцу адзіну, калі ў неба гляну, Хваліці буду Стварыцеля Бога. Будзь слава Богу ў Тройцы ўсемагутнай І жыватворчай, вечнай назаўсёды, ] І неразьдзельнай, і адзінасутнай, У Божай моцы – знак любові-згоды.
Back to Top