«Родны, Родны Родны край,
Я табе вораг, мяне не чакай.
Родны, родны, родны брат,
Бойся мяне, я злодзей ды кат,
Родная, родная, родная маці,
Я ваўкалак, хавайся ў хаце.
Родны, родны, родны бацька,
Сын звар’яцеў, ня трэба чакаць яго.
Родны край... Родны край...
Родны, родны, родны бусел
Дзюбай мяне ў вочы ды вусны.
Родны, родны, родны вецер,
Гані мяне прэч, я попел ды сьмецьце.
Родны, родны, родны ланцуг,
Даві мяне больш, я шэры пацук
Родны, родны, родны край
Я люты здраднік, мяне пакарай».