У Віцебску ўспаміналі подзвіг воінаў-інтэрнацыяналістаў ()
У Віцебску ля помніка «Боль» адбыўся жалобны мітынг. Ён прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 28 гадавіне вываду Савецкіх войскаў з Афганістана. На сцяне памяці ля помніка – імёны 151 ураджэнца Віцебшчыны, якія не вярнуліся з апаленай вайной зямлі. Сярод іх шмат салдатаў 103-й Віцебскай гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі і лётчыкаў 339-га палка ваенна-транспартнай авіяцыі. Вогненнымі дарогамі, выконваючы свой інтэрнацыянальны доўг, прайшлі 32 тысячы нашых землякоў. Жыхары абласнога цэнтра схілілі галовы ў хвіліне маўчання і ўсклалі кветкі да манумента воінам-інтэрнацыяналістам.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017