Хлопец купіў рэчы ў краме і атрымаў два пратаколы

23 чэрвеня Аляксандар Паплаўскі пайшоў у краму , каб купіць сувэніры. На вуліцы стаяла чарга. Неўзабаве прыехаў аўтазак з супрацоўнікамі МУС і пачаліся затрыманьні. Аляксандар пасьпеў зьняць на відэа, як да яго падбягаюць АМАПаўцы. У РАУС Савецкага раёну на хлопца склалі два пратаколы, павінен быць суд.
Back to Top